Перадачы Беларускага Радыё Рацыя прысвечаны грамадскім, палітычным,
эканамічным справам, правам чалавека, культуры, новым медыям, тэхніцы.
Радыё Рацыя прадстаўляе перадачы рэлігійныя, гістарычныя, турыстычныя
і краязнаўчыя.
Слухачы цэняць музычную прапанову Радыё Рацыя, якая складаеца з
цікавага разнастайнага плэй-ліста, а таксама аўтарскіх перадач, якія
прэзентуюць розныя віды і жанры музыкі.
Радыё Рацыя рыхтуе перадачы, якія падаюць слухачам практычныя
інфармацыі, якія датычаць бізесовай супрацы на паграніччы, фінансаў,
прагнозы надвор & # 39; я, інфармацыі, якія датычыць культурных падзеяў.
Адным з найважнейшых заданняў, якія ставіць перад сабой калектыў
Радыё Рацыя ёсць дакументаванне і фіксаванне беларускай рэчаіснасці,
ушанаванне цяперашніх герояў беларускай штодзённасці.
Беларускае Радыё Рацыя транслюе сваю праграму 24 гадзіны ў суткі 7 дзён
у тыдзень. Праграма Рацыі адказвае на патрэбы канкрэтнай падтрымкі
беларускага грамадства дэмакратычным светам.
Радыё Рацыя падтрымлівае і развівае культурныя, грамадскія, гаспадарчыя
сувязі паміж Беларуссю і Польшчай і Еўразвязам.
Радыё ўзмацняе беларускую мову, якая ёсьць дыскрымінаванай ў
афіцыйных дзяржаўных медыях Беларусі, падтрымлівае і развівае
беларускую культуру і свядомасць, супрацьдзеіць русіфікацыі Беларусі і
2
стрымлівае распаўсюд ідэі «русского мира» ва Усходняй і Сярэдняй
Еўропе.
Радыё Рацыя стварае медыйную прастору, у рамках якой асяродак
беларускіх журналістаў і інтэлігенцыі атрымлівае шанец на працу і
развіццё.
Мэты Беларускага Радыё Рацыя
Ламанне бар & # 39; ераў у доступе да вольнай, незалежнай інфармацыі ў Беларусі.
Давядзенне аб & # 39; ектыўных ведаў на тэму падзей у Беларусі і ў цэлым свеце.
Падтрымка беларускай мовы і беларускай культуры - найважнейшых
чыннікаў, якія лучаць беларусаў.
Папулярызацыя демакратых артасцяў: права свабодных выбараў,
права ўрадаў, правоў чалавека, вольнага доступу да інфармацыі.
Стварэнне незалежным журналістам і беларускай інтэлігенцыі прасторы
асабістага развіцця і рэалізацыі.
Кшталтаванне ідэі грамадзянскай супольнасці праз прэзентаванне спектру
поглядаў, якія ахопліваюць усе важныя прасторы грамадскага жыцця ў
Беларусі, суседніх краінах і Еўразвязе.
Пра Беларускае Радыё Рацыя
Беларускае Радыё Рацыя было створана ў 1998 годзе, а пасля перапынку ў
вяшчанні, аднавіла дзейнасць у 2006 годзе. Радыё Рацыя паўстала па
ініцыятыве незалежных журналісцкіх асяродкаў у Беларусі і Беларускага
саюзу ў Польшчы.
Радыё транслюе праграму цягам 24 гадзін у суткі, 7 дзён у тыдні.
Даступнае на хвалях FM на частаце 98,1, перадаваемай з Крыніц
(тэрыторыя Польшчы) на Гарадзенскі рэгіён, а таксама на хвалях 99.2 з
Бялай Падляскай у кірунку Берасця і ваколіцаў. Абсяг трансляцыі на хвалях
FM ахоплівае тэрыторыю заходняй Беларусі, дзе пражывае каля 1,5 мільёна
людзей.
Дасягальнасць радыё ахоплівае найбольшыя гарады Беларусі, а таксама
ўсю прасторуполска-беларускай мяжы, на якой знаходзяцца чатыры
памежныя пераходы.
3
Нашы журналісты:
За сваю працу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь журналісты Радыё Рацыя
патрапілі пад пераслед і рэпрэсіі. Пагражаюць ім затрыманні, допыты ў
міліцыі, пракуратуры, КГБ, арышты і турмы. У прафесійным жыцці
журналісты, якія дбаюць пра аб & # 39; ектыўны пункт гледжання, не маюць
магчымасці працаваць у афіцыйных медыях, змушаны працаваць у медыях,
якія дзеюць за мяжой Беларусі і выязджаць у эміграцыю.
Праца ў Радыё Рацыя - гэта для іх прэстыж і гонар, але адначасна, з
гледзішча стаўлення ўладаў да вольных медый, таксмама вялікая рызыка.
Рацыя ў інтэрнэце
Сусветная тэлекамунікацыйна-інфармацыйная рэвалюцыя пашырае і
змяняе формулы дзейнасці Беларускага Радыё Рацыя. Стала ўзмацняны
абсяг FM, які пакрывае Заходнюю Беларусь, стаў, дзякуючы інтэрнэт-
старонцы і мабільным аплікацыям, істотна паспяхова пашыраны і
ахоплівае зараз усю тэрыторыю Беларусі. Інфармацыі, падрыхтаваныя
беларускімі журналістамі, могуць дасягаць да адрасатаў у Беларусі
сродкамі трох родаў медый: радыё FM, старонка www, мабільныя
аплікацыі на платформах iOS and Android.

Show More